Знайсці
13.12.2019 / 11:256РусŁacБел

Настаўніца расказала, як яна дабілася, што дзеці ў яе любяць хадзіць да дошкі

Педагагічным лайфхакам на сваёй старонцы ў фэйсбуку падзялілася настаўніца, пісьменніца, даследчыца Ганна Севярынец. 

У каментах пытаюцца, чаму дзеці ў мяне любяць хадзіць да дошкі (а яны любяць). Усё проста насамрэч. Я амаль ніколі не стаўлю адзнакі за адказ ля дошкі.

Сказаць па праўдзе, я наогул імкнуся да навучання без адзнакаў, але паколькі адмовіцца ад іх зусім я не магу — бо трэба ж атэстоўваць вучняў, — то я выстаўляю адзнакі за пісьмовыя работы: дыктоўкі, тэсты, эсэ, сачыненні, розныя кантрольныя там, за такое. А за звычайную працу на ўроку — амаль не стаўлю. Ну хіба толькі дзясяткі тым, хто нешта такое асаблівае зрабіў. Ну альбо нейкую адзнаку, вышэйшую за звычайныя, калі дзіця пайшло да дошкі і там паказала ўзровень на парадак вышэйшы, чым у пісьмовых работах. А так - не.

У нас праца ля дошкі — гэта спосаб разабрацца ў тэме, альбо падзяліцца сваім уменнем з іншымі, альбо нешта прыкольнае паказаць, альбо даказаць нешта, карацей, гэта адзін з метадаў здабыцця ведаў. Таму няма ані страху, ані ляноты, бо здабываць веды і дзяліцца імі, памыляцца і выпраўляцца беспакарана — такое любяць усе дзеці.

Наогул, я шмат эксперыментавала з адзнакамі, і так, і сяк, і прыйшла да парадаксальнай высновы: калі не ставіш бягучыя адзнакі — толькі тады дзеці і пачынаюць сапраўды вучыцца.

Ганна Севярынец, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера