Знайсці
13.12.2019 / 09:141РусŁacБел

Зяленскі пажартаваў з Пуціна, які жартаваў пра газ ва Украіну

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, выступаючы ў тэлеперадачы «Права на ўладу» на канале «1+1», адказаў на выказванне расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна вершамі Сяргея Міхалкова пра сітуацыю з пастаўкамі газу Украіне, піша РБК.

У ноч на 10 снежня ў рамках прэс-канферэнцыі па выніках саміту «нармандскай чацвёркі» Пуцін, каментуючы тэму паставак газу Кіеву, заявіў: «А ў нас у кватэры газ. А ў вас?» «І ў вас будзе, можа быць, таннейшы на 25%, чым сёння атрымлівае канчатковы прамысловы спажывец», — адзначыў ён.

Зяленскі, адказваючы ў тэлеперадачы на ​​фразу расійскага прэзідэнта, пажартаваў: «А ў нас газаправод». «І ў гэтым баланс», — лічыць украінскі лідар.

Кажучы аб заключэнні новай дамовы пра транзіт газу, Зяленскі выказаў упэўненасць у тым, што гэты дагавор будзе падпісаны. На яго думку, кантракт будзе грунтавацца выключна на эканамічных інтарэсах, а не на палітыцы.

Кантракт паміж Украінай і Расіяй на транзіт газу ў Еўропу, які быў заключаны ў 2009 годзе, заканчваецца ў канцы года. Кіеў і Масква пакуль не дамовіліся аб далейшым лёсе транзіту. «Газпром» прапануе падоўжыць кантракт ці скласці новы тэрмінам на адзін год, а адной з умоў ставіцца ўзаемная адмова ад прэтэнзій у арбітражы. Украінскі бок з пазіцыяй Расіі не пагаджаецца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера