Знайсці
12.12.2019 / 21:2614РусŁacБел

Следства мяркуе: над забойствам Шарамета працавала цэлая група

Па версіі праваахоўнікаў, на аснове праведзеных экспертыз, закладвала выбухоўку пад аўто Паўла Шарамета — валанцёр і дзіцячы хірург Юлія Кузьменка, а дапамагаў ёй — удзельнік баявых дзеянняў Андрэй Антоненка, паведамляе «Українська правда».

Для экспертызы быў прыцягнуты адзін з найлепшых спецыялістаў з Вялікабрытаніі, якога завуць Айван Бірч.

Высновы экспертаў таксама пацвярджаюць трафік мабільных тэлефонаў Кузьменка і Антоненкі. У прыватнасці, тэлефон Антоненкі ад 23.24 (19.07.2016) да 07.23 (20.07.16) — выключаны. Кузьменка ад 19.36 19 ліпеня 2016 па 09.20 20 ліпеня тэлефонам не карысталася, што для яе зусім нехарактэрна.

Акрамя таго, Антоненка пражывае недалёка ад месца здзяйснення злачынства. Ён кульгаў пасля аперацыі, што заўважылі эксперты.

Паліцыя паведамляе, што фігуранты знікалі з поля зроку камер назірання каля месца пражывання Антоненкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера