Знайсці
12.12.2019 / 18:198РусŁacБел

У «Прывалцы» зноў канфіскавалі гарбату Rеlax з марыхуанай

У расіяніна, які на Toyota заязджаў у Беларусь, памежнікі канфіскавалі гарбату з каноплямі. Выпадак здарыўся 5 снежня ў пункце пропуску «Прывалка», паведамляе rgazeta.by.

Падчас агляду аўтамабіля 38-гадовага мужчыны службовы сабака зрэагаваў на скрынку, што ляжала ў салоне на заднім сядзенні. У ёй была гарбата «Rеlax» з лісцем канопляў. Яе канфіскавалі для правядзення экспертызы.

За перамяшчэнне наркатычных сродкаў праз дзяржмяжу прадугледжана адказнасць па артыкуле 328-1 КК РБ. Гэта ўжо не першы аналагічны выпадак за апошні час. 15 лістапада грамадзянін Літвы спрабаваў правезці дзве ўпакоўкі гарбаты «Rеlax» з наркотыкам праз пункт пропуску «Прывалка». Пры гэтым мужчына сцвярджаў, што набыў яе ў звычайнай краме. Такую ж гарбату службовы сабака знайшоў і ў багажніку Audi, на якой 23-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці 16 лістапада спрабаваў перасячы беларуска-польскую мяжу ў пункце пропуску «Беняконі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930