Знайсці
12.12.2019 / 16:5121РусŁacБел

Украінская паліцыя затрымала падазраваных у забойстве Паўла Шарамета — рок-музыканта і доктарку

Украінская паліцыя затрымала падазраваных у забойстве ў ліпені 2016 года ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта ў Twitter паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Па словах Авакава, толькі што Нацыянальная паліцыя затрымала фігурантаў справы аб забойстве Паўла Шарамета і аб'яўляе ім падазрэнне.

«Гэта вынік вельмі складанай працы сапраўдных спецыялістаў і важны крок да поўнага раскрыцця справы», — дадаў ён.

Ён таксама адзначыў, што ў справе аб забойстве Шарамета ідуць актыўныя следчыя дзеянні, суд неўзабаве абярэ падазраваным меры стрымання.

«Але, улічваючы грамадскае значэнне гэтай справы, мы правядзём тэрміновы брыфінг, дамо ўсю магчымую інфармацыю аб ходзе расследавання», — дадаў міністр.

Па словах дэпутата Уладзіміра Ар'ева, падазрэнне прад'яўляюць рок-музыканту і ваеннаму Андрэю Антоненку. Ён таксама з'яўляецца аўтарам гімна Сіл спецыяльных аперацый.

У Facebook Антоненка пацвердзіў, што падазрэнне ў забойстве Шарамета прад'яўляюць яму. Таксама ён паведаміў, што праваахоўнікі правядуць у яго ператрус.

Акрамя таго, паведамляецца пра затрыманне доктара і валанцёра Юліі Кузьменка па падазрэнні ў саўдзеле.

***

У пачатку лістапада паведамлялася, што ў забойстве падазраюць Уладзіміра Грышчанку і яго жонку Іну, сямейную пару, што выконвала заказныя забойствы. Маўляў, затрыманая тады пара падобная да падазраваных, прыкметы якіх абвяшчала следства. 

Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года, падарваўшыся ў аўтамабілі ў цэнтры Кіева, дзе ён жыў і працаваў апошнія пяць гадоў. У машыне, на якой ехаў журналіст, спрацавала выбуховае прыстасаванне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930