Знайсці
12.12.2019 / 14:186РусŁacБел

32-гадовая жыхарка Капыля арганізавала хітрую фінансавую піраміду і выманіла ў людзей 400 тысяч

У Капылі праваахоўныя органы раскрылі маштабнае махлярства, здзейсненае па прынцыпе фінансавай піраміды. Падазраванай апынулася 32-гадовая мясцовая жыхарка, ад дзеянняў якой нанесены ўрон амаль на 400 тысяч рублёў, паведамляе прэс-служба міліцыі.

— Жанчына мела ўнікальную здольнасць пераконваць людзей. Прадстаўляючыся паспяховым прадпрымальнікам у сферы будаўніцтва, яна прапаноўвала жыхарам раёна ўкласціся ў развіццё бізнэсу, звязанага з уцяпленнем трубаправодаў. Для гэтага трэба было толькі пазычыць пэўную суму грошай пад выгадны працэнт, — распавёў Уладзімір Рудакоўскі, намеснік начальніка Капыльскага РАУС.

Пазней высветлілася, што ніякай камерцыі не існавала. Грошы першых крэдытораў жанчына патраціла, а каб вярнуць даўгі шукала новых «кліентаў». У выніку серыя пазык з сакавіка па кастрычнік 2019 года спынілася на некалькіх жыхарах райцэнтра. Усяго яны пазбавіліся 160 тыс. даляраў, 18 тыс. еўра і 510000 расійскіх рублёў, пра што было паведамлена ў міліцыю.

Падазраваную змясцілі ў ізалятар, а матэрыялы праверкі перадалі следчым для дачы прававой ацэнкі яе дзеянням.

Зараз праваахоўныя органы выяўляюць іншых магчымых пацярпелых і правяраюць на дачыненне да падобных злачынстваў.

Вядома, што 10 гадоў таму яна прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930