На пажары ў Жодзішках загінулі два чалавекі
Як паведамлялася, сёння раніцай здарыўся пажар у псіхіятрычнай бальніцы ў Жодзішках, што ў Смаргонскім раёне.
Мяркуецца, што агонь пачаў распаўсюджвацца з-за ўзгарання тэлевізара на другім паверсе.
Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, назіралі такую карціну: шчыльны дым запоўніў калідор і памяшканні дыспансэра. Да прыезду супрацоўнікаў МНС работнікі бальніцы эвакуіравалі 51 пацыента. У памяшканні знайшлі цела 66-гадовага мужчыну.
Таксама ў задымленым памяшканні знайшлі яшчэ аднаго чалавека - 80-гадовую жанчыну. Яна была яшчэ жывая, яе вынеслі на свежае паветра і перадалі медыкам, аднак праз некалькі гадзін жанчына памерла ў бальніцы.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рэлейную шафу падпалілі ля мяжы Беларусі і Расіі
 1
У ЦВК прызначылі сілавіка
 3
Былы вядучы БТ Аўчыннікаў расказаў пра закуліссе працы, расчараванні і дапамогу палітвязням
 2
Вацлаў Арэшка ў калоніі амаль аслеп
 2
Арына Сабаленка вылецела з турніру ў Штутгарце
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера