Знайсці
12.12.2019 / 11:523РусŁacБел

Беларускую ўдзельніцу міжнароднага конкурсу прыгажосці ў В’етнаме пакусала малпа

Аліна Воўчанка прадстаўляе Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss Extreme World 2019.

Гэтымі днямі фінал шоу якраз адбываецца ў В’етнаме. У праграме, акрамя асноўнага конкурсу, шмат мерапрыемстваў. Удзельніцам паказалі краіну ва ўсёй прыгажосці: завезлі ў рыбацкія вёскі, дзе частавалі марскімі далікатэсамі, каталі на квадрацыклах па акіяне, ладзілі фотасесіі на востраве архідэй.

Адным з мерапрыемстваў было наведванне вострава малпаў. Малпы там належаць да двух відаў: макак-рэзус і макак-крабажэр. Яны лёгка ідуць на кантакт з турыстамі.

«Там іх сотні. І галоўны атракцыён — іх пакарміць. Арганізатары нас папярэдзілі, як паводзіць сябе, калі малпа ўкусіць або ўскочыць на цябе. Каб малпа адышла, дастаткова паказаць ім пустыя далоні, і яны імгненна згубяць цікавасць. Але так здарылася, што малпа ўкусіла менавіта мяне, доктара-эпідэміёлага», — расказвае Аліна Воўчанка.

Пад вечар у Аліны апухла рука і паднялася тэмпература. Аліна звярнулася ў бальніцу.

Аліне зрабілі прышчэпку і адпусцілі на конкурс.

У гэты ж вечар Аліна Воўчанка атрымала карону віцэ-міс Miss Extreme World 2019.

Сёння Аліна вяртаецца дадому, але перад самалётам яшчэ раз вымушаная была забегчы ў бальніцу, зрабіць яшчэ адну прышчэпку.

«У мяне аформленая страхоўка, таму я не асабліва хвалююся, што будзе і да чаго. І яшчэ раз хацелася б усім нагадаць: думайце пра сваю бяспеку! Ніколі не ведаеш, дзе і якая малпа цябе пакусае», — кажа Аліна Воўчанка.

Наталля Тур

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930