Даслаць навіну
Знайсці
12.12.2019 / 09:42

Беларускі мільянер стаў пастаўляць расійскі вугаль ва Украіну

Павялічыць

Tut.by

Структура беларускага мільянера Мікалая Вараб'я ў снежні 2019 года атрымала квоты на пастаўку больш за 600 тысяч тон расійскага вугалю ва Украіну, піша РБК.

Гаворка ідзе аб кампаніі NT Marine, зарэгістраванай у Эстоніі. Як вынікае з мясцовага рэестра, яе ўладальнікам з'яўляецца Аляксей Чулец. Аднак, па дадзеных крыніц РБК, кампанія займаецца перавозкай нафты і вугалю на Украіну і ўваходзіць у сферу інтарэсаў беларускага мільянера Мікалая Вараб'я.

Інфармацыю пра сувязь NT Marine і Вараб'я пацвердзіў кіраўнік украінскага Незалежнага саюза гарнякоў і дэпутат Вярхоўнай рады ад партыі «Бацькаўшчына» Міхаіл Валынец. Паводле яго звестак, NT Marine будзе зарабляць па схеме «кошт тоны вугалю на станцыі спажыўца плюс 10 даляраў». Ён таксама дадаў, што беларус падтрымлівае адносіны з украінскім палітыкам Віктарам Медведчуком, якога называюць кумам расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Па іншай інфармацыі, пастаўшчыком расійскага вугалю на Украіну стала не NT Marine, а «Інтэрсэрвіс» - яшчэ адна кампанія Вараб'я, якая з'яўляецца найбуйнейшым прыватным нафтатрэйдарам Беларусі.

Паводле спісу квот у лістападзе і снежні, Расія пастаўляе на Украіну 1,2—1,3 мільёна тон вугалю і коксу штомесяц. Калі расійскі вугаль працягне пастаўляцца ў такім аб'ёме на працягу года і па бягучай цане, якая складае каля 85—100 долараў за тону, выручка кампаніі ад продажу можа дасягнуць 50 мільёнаў даляраў, сказаў кіраўнік групы ацэнкі рызык ўстойлівага развіцця АКРА Максім Худалаў.

Паводле спісу квот на лістапад, у якім кампанія Вараб'я яшчэ не фігуравала, яны былі размеркаваны невялікімі аб'ёмамі паміж расійскімі вытворцамі. У іх лік уваходзілі «Кузбасразрэзвугаль» Андрэя Бокарава і Іскандэра Махмудава, Evraz Рамана Абрамовіча і партнёраў, Новаліпецкага металургічны камбінат (НЛМК) Уладзіміра Лісіна і Магнітагорскі металургічны камбінат (ММК) Віктара Рашнікава. Па дакументах за снежань, NT Marine выдалі квоты на пастаўку коксам вугалю Evraz, «Талтэка» (валодае вугальнай кампаніяй «Паўночны Кузбас»), «Кузбассразрезугля», «Северсталі» і антрацыту з прадпрыемстваў Растоўскай вобласці.

З 1 чэрвеня 2019 года пастаўкі расійскага вугалю і нафтапрадуктаў на тэрыторыю Украіны ажыццяўляюцца толькі пры наяўнасці квот, якія выдае Мінэканамразвіцця. Такое рашэнне было прынята ў Маскве ў адказ на абмежаванне імпарту расійскіх тавараў Кіевам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31