Знайсці
12.12.2019 / 10:1611РусŁacБел

Малады дэпутат-камуніст Клішэвіч расказаў, што такое для яго суверэнітэт

У кулуарах палаты прадстаўнікоў карэспандэнт «Нашай Нівы» пагаварыў з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад БРСМ, Сяргеем Клішэвічам.

Мы спыталіся ў маладога камуніста, што такое для яго суверэнітэт, зрабіўшы адсылку да размоваў у грамадстве аб той небяспецы, якую цяпер адчувае Беларусь з боку Расіі.

«Суверэнітэт — гэта калі мы самі вызначаем, у якім кірунку мы будзем рухацца: у кірунку інтэграцыі ці дэзынтэграцыі, — сказаў Клішэвіч. — Суверэнітэт ва ўсім свеце каштоўнасць, ён заваёўваецца. І для нас гэта вялікая каштоўнасць, якую трэба берагчы і цаніць і вельмі ўважліва ставіцца да нейкіх карэктыровак суверэнітэту. Чаму? Бо захаваць суверэнітэт — гэта захаваць нашу краіну, граніцы, традыцыі, гісторыю, перадаць нашчадкам.

Чырвоныя рыса інтэграцыі ў тым, што калі мы самі перастанем прымаць рашэнні ў нашай краіне, то гэта ўсё, гэта недапушчальна, гэта не дзяржава ўжо. Я думаю, ніхто гэтага не дапусціць».

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930