Знайсці
12.12.2019 / 00:2036РусŁacБел

Украінскі журналіст параўнаў, як прымалі дэлегацыю ў Парыжы і Мінску: У Лукашэнкі — прыгажосць, у Парыжы нейкая гразь

Папулярны ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон, які наведаў Парыж падчас саміту «нармандскага фармату» 9 снежня 2019 года, паскардзіўся на арганізацыю самога мерапрыемства і расказаў, чаму застаўся расчараваны знешнім выглядам сталіцы Францыі.

Гардон удакладніў, што ў Парыжы адбываецца «сапраўдны кашмар». Ён быў абураны, што ў еўрапейскай сталіцы «амаль не засталося французаў». Яго жахнулі заторы на дарогах і гразь на вуліцах. Ён паскардзіўся, што ў цэнтры Парыжа а 18:00 няма дзе перакусіць, усё закрыта. Акрамя таго, журналіст быў абураны арганізацыяй саміту, назваўшы яе агіднай.

— Я прысутнічаў на сустрэчы ў Мінску, калі сустракаліся Парашэнка, Пуцін, Аланд і Меркель. Прымаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім надзвычайным прэзідэнцкім палацы. Вось гэта была арганізацыя, вось гэта была прыгажосць, вось гэта была ўвага, павага да членаў дэлегацыі, да журналістаў, да тых, хто суправаджаў. У Парыжы быў поўны хаос і лянота нейкая, гультайства. Елісейскі палац, вакол гразь, нейкая кладка, нейкая будоўля, усе запушчанае, затхлае, — растлумачыў Гардон.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930