Знайсці
11.12.2019 / 20:393РусŁacБел

Гомельскія нейрахірургі першымі ў Беларусі надрукавалі фрагмент пазваночніка на 3D-прынтары

Перавагі тэхналогіі 3D-друку ацанілі гомельскія спецыялісты, паведамляе newsgomel.by.

З цяжкімі траўмамі пазваночніка ў нейрахірургічным аддзяленні № 2 гомельскай абласной клінічнай бальніцы працуюць ужо не першы год.

На мінулым тыдні ў аддзяленне спінальнай хірургіі паступіў пацыент пенсіённага ўзросту. Прыкладна гадоў дзесяць таму ў яго была сур'ёзная траўма шыйнага аддзела хрыбетніка: пералом другога шыйнага пазванка.

Мужчына перажыў гэта, працягваў працаваць, але пералом так і не зросся. З часам узнікла дэфармацыя, якая прывяла да звужэння хрыбетнага канала і сціскання спіннога мозгу.

А потым у адзін момант настала моцнае пагаршэнне. За некалькі дзён да аперацыі мужчына ўжо не мог ні хадзіць, ні рухаць рукамі.

Каб аднавіць функцыянальнасць канечнасцяў, патрабавалася аперацыя па пашырэнні хрыбетнага канала. Сітуацыя для гомельскіх спецыялістаў не новая, у бальніцы і раней праводзіліся падобныя хірургічныя ўмяшанні, але галоўная складанасць гэтага выпадку ў тым, што пашкоджанае месца — пераход галаўнога мозгу ў спінны.

Тут размяшчаецца вялікая колькасць жыццёва важных цэнтраў і структур. Іх пашкоджанне можа прывесці да смерці хворага.

На шчасце, сучасныя тэхналогіі значна палягчаюць задачу, пастаўленую перад нейрахірургамі. Практыка 3D-прынтынгу органаў шырока распаўсюджана ва ўсім свеце. Гамельчукі сталі першымі, хто зрабіў гэта з хрыбетнікам.

Ужо праз тыдзень пасля аперацыі лекары адзначаюць значны прагрэс: мужчына зноў пачаў хадзіць, самастойна сябе абслугоўваць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера