Знайсці
11.12.2019 / 18:1112РусŁacБел

На помнік Міндоўгу ў Навагрудку патрэбна яшчэ 18000

Пра гэта ў Рэдакцыю напісаў старшыня Таварыства беларускай мовы ў Наваградку Дзмітрый Солтан: «Сёння ідзе другая частка стварэння помніка. Папярэдні праект помніка з эскізам быў адобраны, цяпер актыўна ствараецца рабочая мадэль.

Паралельна са стварэннем мадэлі патрэбныя грошы на канчатковую праектна-каштарысную дакументацыю, архітэктурны план, макет у натуральную велічыню і іншыя падрыхтоўчыя рэчы. На сёння выканкамам і людзьмі папярэдне сабрана 8 200 рублёў на гэтыя працы, але патрабуецца яшчэ 18 000 рублёў».

У лісце спадар Солтан далучыў фота з майстэрні скульптара Сяргея Бандарэнкі, дзе ён працуе над рабочай мадэллю помніка Міндоўгу па зацверджаных эскізах. Мадэль стане асновай для стварэння паўнавартаснага вялікага бронзавага помніка на галоўнай плошчы Наваградка.

Рэквізіты рахунка, на якім збіраюцца сродкі на стварэнне помніка, ёсць на сайце Навагрудскага райвыканкама. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930