Знайсці
11.12.2019 / 17:582РусŁacБел

Time назваў артыста года

Wikimedia Commons

Артыстам года па версіі амерыканскага часопіса Time стала выканаўца Меліса Вівіан Джэферсан, вядомая як Lizzo. Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання.

«Lizzo сапраўды нешта новае. Яе гучанне з'яўляецца нязменна пазітыўным і неймаверна запамінальным: бэнгеры, якія сінтэзуюць поп, рэп і R & B, з такімі з'едлівымі элементамі, што здаецца, быццам яны былі ў тваёй галаве заўсёды. Яе лірыка смешная, непрыстойная і ранімая: яна нагадвае пра тое, што трэба кінуць любога ідыёта, які цягне вас ўніз, і стаць сваёй самай вялікай прыхільніцай», — гаворыцца ў артыкуле, прысвечаным зорцы.

Аўтар удакладняе, што Lizzo займаецца музыкай больш за дзесяць гадоў, аднак гэты год стаў для яе па-сапраўднаму паспяховым. Яе песні гучалі ў рэкламе кампаній Walmart і GrubHub, а прэмія «Грэмі» адзначыла артыстку ў васьмі намінацыях. У 2019 годзе ў яе выйшаў трэці альбом Cuz I Love You.

Lizzo вядомая па такіх хітах, як Truth Hurts, Juice і Good As Hell. Яна актыўна падтрымлівае ЛГБТ-супольнасць і выступае за ідэі бодзіпазітыву. Яе падтанцоўка The Big Grrrls цалкам складаецца з поўных жанчын.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930