Знайсці
11.12.2019 / 17:303РусŁacБел

Нацбанк упершыню за 25 гадоў размясціў гадавыя аблігацыі ў беларускіх рублях

Нацыянальны банк Беларусі 11 снежня правёў паспяховае размяшчэнне сваіх аблігацый у беларускіх рублях з тэрмінам абарачэння 364 дні, паведамляе Interfax.by. Сярэднеўзважаная стаўка склала 7,4% гадавых.

Звесткі НББ па размешчаных даўгавых выпусках сведчаць, што за ўвесь час практычнай эмісіі аблігацый у беларускіх рублях з 1995 года ўпершыню размешчаны паперы ў нацвалюце з тэрмінам абарачэння 1 год. Да гэтага самым доўгім тэрмінам звароту аблігацый Нацбанка ў беларускіх рублях стаў размешчаны ў ліпені 2003 года выпуск на 106 дзён па стаўцы 35% гадавых.

Як правіла, НББ раней размяшчаў аблігацыі ў нацвалюце на тэрмін 7 дзён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930