Знайсці
11.12.2019 / 15:3916РусŁacБел

Начальнік стаўбцоўскай міліцыі Іван Мамайка: Я заўсёды буду выступаць у парламенце па-беларуску

У кулуарах паседжання Палаты прадстаўнікоў карэспандэнт «Нашай Нівы» пагаварыў з Іванам Мамайкам. Гэта адзін з дэпутатаў новага склікання, якія сталі выступаць па-беларуску.

Цікава, што сваё дэпутацтва Мамайка яшчэ некалькі месяцаў будзе спалучаць з пасадай начальніка стаўбцоўскай міліцыі.

Дык чаму Мамайка вырашыў выступаць па-беларуску? 

«Пытанне дзіўнае! Беларус выступае на сваёй мове — што тут такога? Я лічу, што кожны афіцыйны выступ трэба рабіць на сваёй мове. Так, заўсёды буду ў парламенце выступаць па-беларуску», — абяцае міліцыянт. 

Пытаемся, як часта гаворыць па-беларуску па месцу службы?

«З улікам таго, што ў нас двухмоўе, сам я гаварыў тады, калі да мяне звярталіся па-беларуску. Калі да мяне звярталіся на другой дзяржаўнай — карыстаўся рускай.

Канечне, часцей звярталіся [па-беларуску] грамадзяне, але бывала, што і супрацоўнікі, і на нейкіх афіцыйных мерапрыемствах.

Сам я скончыў беларускую школу — гэтага мне дастаткова. Раю чытаць па-беларуску больш, тады будзе ўсё добра», — сказаў Мамайка.

Іван Мамайка

Нарадзіўся ў 1974 годзе ў шматдзетнай сялянскай сям'і. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны» (1996) і Магілёўскую школу міліцыі па спецыяльнасці «правазнаўства» (2004). З 1996 года працуе ў міліцыі, з 2014 — начальнік аддзела ўнутраных спраў Стаўбцоўскага райвыканкама.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930