Знайсці
11.12.2019 / 15:0443РусŁacБел

«Што нам рабіць з плакатам «Расія — дз..мо?» Апазіцыя вырашае, як пратэставаць супраць інтэграцыі з Расіяй

11 снежня ў офісе сацыял-дэмакратаў сабраліся прадстаўнікі амаль усіх апазіцыйных партый і рухаў, а таксама беспартыйныя грамадскія дзеячы, піша Радыё Свабода. Сустрэча працягвалася больш за дзве гадзіны. Абмяркоўвалі фармат будучай акцыі пратэсту і доўгатэрміновую стратэгію на 2020 год.

Коратка пералічваем рашэнні, прынятыя на сходзе:

  1. Сабрацца яшчэ ў вузкім фармаце прадстаўнікоў апазіцыйных арганізацый 14 снежня і 18 снежня.
  2. Раз на месяц публікаваць 30 фактаў таго, чаму Беларусь лепшая за Расію, пачаць такім чынам кампанію «Беларусь лепшая».
  3. Дазволіць людзям прыходзіць з чырвона-зялёнымі сцягамі і не перашкаджаць прысутнасці дзяржаўнай сімволікі.
  4. Правесці Кангрэс у абарону незалежнасьці ў 2020 годзе.
  5. Дамагчыся прыёму ў прэмʼер-міністра Сяргея Румаса і іншых VIP-чыноўнікаў.
  6. Правесці акцыі за незалежнасць у рэгіёнах і далучыцца да іх.
  7. Запрасіць на акцыі за незалежнасць БРСМ, «Белую Русь» ды іншыя прадзяржаўныя структуры.

Некаторыя прапановы выклікалі вострае абмеркаванне і так і не былі ў выніку прынятыя. Гэта найперш пытаньне аб згадках прозвішча кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, а таксама выкарыстання плякатаў з абразлівым для расейцаў зместам.

«Трэба вызначыцца, як мы ўспрымаем Лукашэнку, — сказаў старшыня АГП Мікалай Казлоў. — Як гаранта незалежнасці альбо як пагрозу ёй». Рашэння ў гэтым пытаньні так і не было прынята. Каб залагодзіць магчымы нэгатыўны эфэкт ад ня самых прыемных для расейцаў плякатаў і лёзунгаў, прагучала прапанова звярнуцца да расейскіх грамадзкіх арганізацый з прапановай падтрымаць беларускія антыінтэграцыйныя акцыі.

Што датычыць наступнай акцыі, то яе фармат канчаткова вызначаць у суботу 14 снежня. Удзельнікі сустрэчы адмовіліся пераносіць яе з Кастрычніцкай плошчы ў іншае месца. Вырашылі распрацаваць плян Б на выпадак разгону ўдзельнікаў і затрымання апазыцыйных лідэраў, а таксама падумаць над іншымі фарматамі.

Бліжэй да завяршэння сустрэчы ў залі ўсчаўся сапраўдны крык і спрэчкі. Прапановы актывістаў «Моладзевага блёку» збольшага сутыкаліся з неразуменнем з боку лідэраў партый. Сярод іх ідэяў былі прапановы правесці акцыю не на Кастрычніцкай, паўтарыць ланцуг у абарону незалежнасці, які адбыўся ў суботу, а таксама адмовіцца ад супольнай малітвы.

«Вячаслаў Сіўчык 30 гадоў арганізоўвае акцыі пратэсту, — сказаў Павал Севярынец моладзевай актывістцы, якая паспрабавала заклікаць усіх удзельнікаў да адзінства. — Вам, напэўна, нават гадоў столькі няма».

Суцішаў усіх адзін з лідараў БНФ Аляксей Янукевіч. Для гэтага яму прыйшлося ўстаць з месца і павышаць голас.

«Давайце абмяркуем, што рабіць наступны раз з плякатам «Расея дз…мо», — заклікаў палітык. Пасьля такіх словаў у залі зноў узняўся крык. Прысутны блогер Сяргей Ціханоўскі эмацыйна заявіў, што калі такія плякаты будуць на плошчы, то ён асвятляць пратэст не збіраецца. Ня вытрымала нават былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і кіраўніца ТБМ Алена Анісім.

«Спадарства, ці ёсьць увогуле сэнс праводзіць акцыю, — ледзьве не закрычала яна. — Мы тут дзве гадзіны размаўляем і ня можам дамовіцца!»

Алесь Пілецкі, АШ, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930