Знайсці
11.12.2019 / 13:01РусŁacБел

У цэнтры Мінска кіроўца не заўважыў дзяўчыну і здзейсніў наезд

Сёння, 11 снежня, каля 11:30 у Мінску кіроўца «Кіа Оптыма» паварочваў налева з вул. Гарадскі Вал на праспект Незалежнасці ў трэцяй паласе для руху, паведамляе прэс-служба МУС.

У гэты час дарогу на сігнал святлафора па рэгуляваным пешаходным пераходзе пераходзіла дзяўчына. З-за абмежаванага агляду кіроўца не заўважыў пешахода і здзейсніў наезд.

З цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці пацярпелая дастаўлена ў бальніцу. На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930