Даслаць навіну
Знайсці
11.12.2019 / 11:21 8

«Бачыш сіняе неба за кратамі?» Чудзянцоў даслаў з СІЗА верш па-беларуску

Журналіст Уладзімір Чудзянцоў, які знаходзіцца ў Брэсце ў следчым ізалятары, напісаў верш па-беларуску і даслаў яго анархісту Змітру Паліенку. Той апублікаваў верш у суполцы «Форум Свабоду палітвязням Беларусі».

Павялічыць выяву

Неба за кратамі

Бачыш сіняе неба за кратамі?
Бачыш сонца на даху царквы?
Перамогі прыходзяць за стратамі,
Калі доўга чакаеце вы.

Калі шчыра — мы ўсе тут нявольнікі,
Толькі роля — як вызначыць лёс.
Сёння — вязні. А заўтра — ахоўнікі,
І бывае нам крыўдна да слёз.

Але сцены і краты — не вечныя.
І магутная часу рака
Змые жарсці ўсе чалавечыя,
Як пячатку турмы з ручніка.

Воля прыйдзе, платы ўсе абрынуцца,
І калючы рассыпецца дрот,
Але каб з той турмы ўсім нам зрынуцца,
Падымайся нарэшце, народ!

Уладзімер Чудзянцоў, СІЗА №7, Берасце. 3 снежня 2019 года

NN.by

8
Нейкі чалавек / адказаць
11.12.2019 / 12:28
Як прыпякло, дык "падымайся, народ". А хрэн табе. Асабіста я за Чудзянцова падымацца не буду. Як нельга зрабіць з чорнага белае, так нельга зляпіць палітвязня з Чудзянцова. Але ж лепяць. А дурні вераць.
7
Нейкі чалавек / адказаць
11.12.2019 / 12:48
Войт, верш слабы, банальныя думкі, трывіяльныя вобразы. "Магутная часу рака " - проста апафеоз) Няма ў мяне веры ні такому вершу, ні такому аўтару. Спадзяюся, што мала яму не дадуць. Алё ўсё, канешне, павінна быць у адпаведнасці з законам. Толькі так.
0
Жвір / адказаць
11.12.2019 / 12:55
"Сапраўднае прозвішча Чудзянцова Зуеў, ён пачынаў у 1996 з паклёпаў на Карпенку"... Блогеры ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31