Знайсці
11.12.2019 / 11:0621РусŁacБел

У парламенце па-беларуску выступаюць два новыя дэпутаты. А цяпер яшчэ і Марзалюк

Сярод дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія выступалі ў першыя дні працы новага склікання, прамаўлялі па-беларуску тры дэпутаты.

Першым слова ўзяў былы начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Сонгін. Ён балатаваўся па Замкавай акрузе (гэта Карэліцкі, Навагрудскі і частка Лідскага раёна). Сонгін — педагог па адукацыі, некалькі гадоў працаваў настаўнікам пачатковых класаў.

Аляксандр Сонгін

Ініцыятыву падхапіў былы начальнік стаўбцоўскай міліцыі Іван Мамайка. Ён па адукацыі гісторык. Абраўся ад Стаўбцоўскай акругі, ад якой мінулы раз ішла Алена Анісім.

Іван Мамайка.

Зрэшты, абодва бралі слова толькі для таго, каб падтрымаць сваіх калег, якіх на безальтэрнатыўнай аснове вылучылі ў старшыні камісій.

Удакладнена: беларускамоўны гісторык Ігар Марзалюк у першы дзень сесіі прамаўляў з трыбуны па-руску. Але 11 снежня ўсё ж перайшоў на беларускую мову.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера