Знайсці
10.12.2019 / 23:34РусŁacБел

Названыя любімыя аптэкі беларусаў

Беларусы назвалі любімыя аптэкі. Найлепшай стала сетка «Добрыя лекі», на другім месцы — ADEL. Пераможцам прэміі «Народная марка» стаў найбуйнейшы ў краіне фармацэўтычны холдынг «Аптэка Груп».

Найлепшыя сеткі аптэк у Беларусі вызначыла народнае апытанне. Яго арганізатары распаўсюдзілі каля 3 мільёнаў анкет па ўсёй краіне і атрымалі больш за 440 тысяч галасоў. Рэспандэнты не проста абіралі варыянты са спісу, а называлі іх на памяць. Такі падыход дазволіў высветліць, якім гандлёвым маркам па-сапраўднаму давяраюць беларусы і раяць іншым.

Любімымі аптэкамі беларусаў сталі «Добрыя лекi». Яны ўпэўнена перамаглі ў большасці рэгіёнаў. Другое месца заняла сетка ADEL, якая асабліва папулярная ў Мінску і Віцебскай вобласці. Гэтыя аптэчныя гандлёвыя маркі з вялікім адрывам лідзіравалі ў галасаванні па ўсёй краіне.

Сетка «Добрыя лекi» ўключае каля 150 аптэк ва ўсіх рэгіёнах і лічыцца найбуйнейшай у краіне. Яна вядомая сваёй стратэгіяй па павышэнні даступнасці лекавай дапамогі, якой дамагаецца за кошт нізкіх нацэнак, прадуманай лагістыкі і працы з буйнымі пастаўшчыкамі. У верасні да «Добрых лекаў» перайшлі каля 60 аптэк сеткі «Клапатлівая аптэка», якія ў бліжэйшы час чакае рэбрэндынг.

ADEL у сваю чаргу налічвае больш за 100 аптэк. Іх адрознівае пашыраны выбар тавараў і прафесійныя кансультацыі. Сетка развівае ідэю павышэння якасці жыцця беларусаў, а разам з лекамі прапануе медыцынскую тэхніку, касметыку і тавары для здаровага харчавання. У гэтым годзе ў ADEL падрыхтавалі і працаўладкавалі пенсіянераў па праграме «Старэйшы спецыяліст», каб унесці ўклад у барацьбу з працоўнай дыскрымінацыяй па ўзросце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930