Знайсці
10.12.2019 / 20:5415РусŁacБел

«Срэбраніца будзе». Пуцін расказаў, чаму не хоча, каб Украіна атрымала кантроль над мяжой на Данбасе

Перадача ўладам Украіны кантролю над мяжой з Расіяй на Данбасе можа выклікаць у рэгіёне паўтарэнне трагедыі ў баснійскай Срэбраніцы, дзе падчас ваенных дзеянняў загінулі тысячы чалавек, паведамляе ТАСС.

«Украінскі бок увесь час ставіць пытанне: дайце нам магчымасць закрыць мяжу войскамі. Ну я ўяўляю, што далей пачнецца. Срэбраніца будзе, вось і ўсё. Мы ж бачылі, як прэзідэнт Зяленскі вёў дыскусіі з нацыяналістамі. Зразумела, хто там мацнейшы. І што там адбудзецца? І хто імі будзе кіраваць, гэтымі нацыяналістамі, калі яны ўвойдуць на гэтыя тэрыторыі без забеспячэння гарантый людзям?» — заявіў Пуцін 10 снежня.

У 1995 годзе населены мусульманамі горад Срэбраніца быў узяты войскамі баснійскіх сербаў, пасля чаго ў раёне былі расстраляныя некалькі тысяч чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930