Знайсці
10.12.2019 / 19:066РусŁacБел

Удаве Барадуліна зноў збіраюць грошы. Навошта цяпер?

Паведамленні пра збор грошай для ўдавы Рыгора Барадуліна сталі з’яўляцца ў сацыяльных сетках. Апошні раз, у ліпені, дапамога ўдаве паэта была патрэбна, каб аплаціць запазычанасць за электрычнасць. «Наша Ніва» даведалася, што сталася прычынай цяпер.

Журналіст Глеб Лабадзенка, блізкі да сям’і Барадуліна, патлумачыў, што да цяперашняга збору не мае дачынення. Але выказаў здагадку, што грошы Валянціне Міхайлаўне могуць спатрэбіцца ў сувязі з пахаваннем дачкі (Ілона Барадуліна, якая доўгі час жыла ў Ізраілі, памерла 8 снежня ад анкалогіі).

«Усе гэтыя працэдуры ў Ізраілі страшна дарагія. Наколькі я ведаю, сябры сям’і звярнуліся зараз у беларускую амбасаду з просьбай дапамагчы, бо вядомая воля дачкі: яна хацела быць пахаванай побач з бацькам, ва Ушачах. У Ізраілі хочуць зрабіць яе крэмацыю і сюды прывезці толькі капсулу і урну. Падхаваць іх тэхнічна прасцей, чым падхаваць труну. Мы гаварылі са скульптарам, з Уладзімірам Някляевым на гэту тэму, шукалі варыянты, як гэта зрабіць.

Калі гэта пытанне не ўдасца вырашыць праз дыпламатаў, то сапраўды прыйдзецца збіраць грошы на крэмацыю, дастаўку, пахаванне».

Валянціна і Рыгор Барадуліны. Фота з фэйсбука Глеба Лабадзенкі.

«Наша Ніва» звязалася з Элай Гарэцкай, сяброўкай Валянціны Барадулінай. Аказалася, што гэта яна ініцыявала збор.

«У сувязі з тым што Валянціна страціла дачку, і ў яе цяжкі псіхалагічны стан, магчыма, яна пагодзіцца легчы на лячэнне. Мы яшчэ ўлетку прапаноўвалі ёй курс рэабілітацыі, але трошкі адклалі тады. Напэўна, гэта можна цяпер здзейсніць. Неабыякавыя людзі адгукнуліся і збіраюць сродкі.

Мінулы раз, як сабралі грошы, мы абнавілі гардэроб Валянціне, прывезлі прадуктаў. І зараз калі нешта зробім, будзе дарэчна, бо ёй вельмі цяжка», — адказала Эла Гарэцкая.

Валянціне Барадулінай 80 год. Апошнія гады яна практычна не выходзіць з дому. У яе сям'і заўсёды былі няпростыя адносіны. Пра гэта ў сваіх успамінах расказвалі і сама ўдава паэта, і знаёмыя сям'і.

З родных у Валянціны Барадулінай засталася ўнучка Дамініка Труцько. Яна з мужам жыве ў Мінску і гадуе дзіця.

Адзначым, што ў Ілоны Барадулінай засталася ў Мінску трохпакаёвая кватэра. Яна адыдзе сваякам.

«На фотаздымку той рэдкі момант, калі ўсе родныя разам: дзядзька Рыгор з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай, дачкой Ілонай і ўнучкай Дамінікай», — напісаў у фэйсбуку Сяргей Шапран.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930