Знайсці
10.12.2019 / 14:423РусŁacБел

Эксперты з ЗША, ЕС і Расіі збяруцца ў Мінску, каб абраць найлепшы стартап

14 снежня ў Мінску ў Voka Cinema by Silver Screen у ТРЦ ​​Dana Mall пройдзе юбілейная канферэнцыя-бітва стартапаў «Стартап года — 2019». Арганізатарам мерапрыемства выступае цэнтр «Стартап Тэхналогіі». Афіцыйны партнёр канферэнцыі — МТБанк. Мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы Happy Office. 

Канферэнцыя прымеркавана да дзесяцігоддзя беларускага стартап-руху. 10 гадоў таму, 4—5 снежня, адбыўся першы ў Беларусі стартап-івэнт — Minsk Startup Weekend. Ён паклаў пачатак развіццю рынку стартапаў і венчурных інвестыцый у краіне. Па ініцыятыве цэнтра «Стартап тэхналогіі» прадпрымальніцкая супольнасць Беларусі 5 снежня адзначае Дзень стартапераў.

«Стартап года» — гэта ўнікальная пляцоўка прэзентацыі інавацыйных бізнэс-праектаў зацікаўленым партнёрам і інвестарам. Тут можна сустрэць інвестараў з Сіліконавай даліны, Ізраіля, Германіі, Кітая, Украіны, Польшчы, Расіі і іншых краін. Гэта прафесійныя інвестары, якія шукаюць стартапы для інвеставання.

У канферэнцыі «Стартап года — 2019» возьмуць удзел Val Jerdes, партнёр Innov8 Global Ventures, Максім Чабатароў, кіраўнік супольнасці венчурных інвестараў, сузаснавальнік пляцоўкі GoValley, заснавальнік «Школы інвестыцый» ФРІІ, Дзмітрый Фірскін, інвестыцыйны дырэктар AltaIR Capital, Efi Ben Artzy, саветнік Google for Startups, Юрый Шлаганаў, інвестыцыйны менеджар Flint Capital, Вольга Цура, дырэктар па малому і сярэдняму бізнэсу МТБанк, Аляксей Шаблоўскі, дырэктар цэнтра «Стартап Тэхналогіі», Сяргей Майсяёнак, заснавальнік CashMarket, Алег Ільін, дырэктар ASER, Андрэй Папоў, заснавальнік Rocketfounders, Ігар Сюч, трэнд-футуролаг, Яўген Раманенка, эканаміст, Дар'я Жук, кіруючы партнёр COBALT у Беларусі, Юрый Селіверстаў, дырэктар Skyincom, Вячаслаў Піётух, дырэктар Defors, Максім Кузьміч, кіраўнік StiltSoft, Аляксей Грачанінаў, заснавальнік ALOTEQ, Юлія Швед, міжнародны падатковы кансультант LEXeFISCAL, Антон Кулічкін, член Савета экспертаў асацыяцыі «Тэхналогіі размеркаваных рэестраў», Сяргей Вінаградаў, еўразійскі і беларускі патэнтны павераны, Аляксей Гракаў, сузаснавальнік VironIT і іншыя госці.

Пра арганiзатара

Цэнтр «Стартап тэхналогіі» вось ужо 10 гадоў стварае ў Беларусі стартап-рух, праводзячы такія мерапрыемствы, як «Стартап года», Startup Weekend, Invest Weekend, Investor Day, Minsk FinTech Conference, Demo Day, «Бітва стартапаў» і іншыя. Таксама кампанія займаецца распрацоўкай вэб-дадаткаў і мабільных дадаткаў.

На сённяшні дзень цэнтр «Стартап тэхналогіі» аб'ядноўвае тэхналагічныя кампаніі, якія знаходзяцца ў пошуку інвестыцый, венчурных інвестараў і прафесіяналаў рынку, дапамагаючы ім сумесна ствараць тэхналогіі будучыні і будаваць на гэтым бізнэс.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930