Знайсці
10.12.2019 / 11:1413РусŁacБел

Зяленскі назваў мінскія пагадненні паразай Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што мінскія пагадненні з'яўляюцца дыпламатычнай паразай Украіны. З такой заявай ён выступіў на брыфінгу па выніках саміта «нармандскай чацвёркі», трансляцыю якога на YouTube вёў тэлеканал «112 Украіна».

Самай вялікай паразай у мінскіх пагадненнях Зяленскі назваў пытанне атрымання Кіевам кантролю над расійска-ўкраінскай мяжой на Данбасе. Ён удакладніў, што, па яго асабістай думцы, пытанне з мяжой павінна быць вырашана да правядзення на тэрыторыях самаабвешчаных рэспублік выбараў, а не так, як прапісана ў мінскіх пагадненнях. Сутнасць супярэчнасцяў ён патлумачыў тым, што для Украіны праблема кантролю над мяжой з'яўляецца пытаннем бяспекі, а для Расіі — пытаннем палітыкі.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што падчас перамоваў «нармандскай чацвёркі» ён паспрабаваў данесці свой пункт гледжання да Уладзіміра Пуціна, аднак расійскі прэзідэнт заявіў, што «не бачыць іншага выйсця», акрамя як прытрымлівацца першапачатковых дамоўленасцей.

«Мы закладнікі Мінска», — канстатаваў Зяленскі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031