Знайсці
10.12.2019 / 08:41РусŁacБел

У 34 гады памёр натхняльнік знакамітага Ice Bucket Challenge. Ён быў невылечна хворы

Фота з Вікіпедыі

У ЗША памёр былы амерыканскі бейсбаліст Піт Фрэйтс, які пакутаваў на бакавы аміятрафічны склероз. Фрэйтс быў натхняльнікам флэшмоба Ice Bucket Challenge, паведамляюць «Известия» са спасылкай на сайт Бостанскага каледжа.

«Піт памёр у атачэнні сваёй сям'і ва ўзросце 34 гадоў пасля гераічнай барацьбы з бакавым аміятрафічным склерозам», - гаворыцца ў заяве сям'і Фрэйтса.

Родныя спартсмена падкрэслілі, што Фрэйтс ніколі не скардзіўся на хваробу, замест гэтага «ён быў поўны рашучасці змяніць траекторыю» сваёй невылечнай хваробы і «даць надзею іншым пацыентам і іх сем'ям».

Улетку 2014 года Піт Фрэйтс стаў натхняльнікам флэш-мобу Ice Bucket Challenge, паводле правілаў якога ўдзельнікі павінны былі абліцца вядром ледзяной вады, а затым пералічыць грошы ў фонд ALS Association і перадаць эстафету яшчэ тром удзельнікам.

Мэтай кампаніі з'яўлялася павышэнне абазнанасці аб бакавым аміятрафічным склерозе і фінансаванне вывучэння гэтага невылечнага захворвання.

Паведамляецца, што ў флэшмобе прынялі ўдзел амерыканскія акцёры Уіл Сміт, Він Дызель, Эштан Катчар, Бэн Афлек, Том Круз, Джон Траволта, спявачкі Лэдзі Гага, Селена Гомес, Кэці Пэры, Брытні Спірс, Рыяна, Шакіра, рэпер Эмінем, заснавальнік Microsoft Біл Гейтс і многія іншыя. Рабіўся чэлендж і ў Беларусі.

На гэту хваробу таксама пакутаваў вядомы брытанскі фізік-тэарэтык Стывен Хокінг, які памёр у 2018 годзе, а таксама Стывен Хіленберг — стваральнік Губкі Боба Квадратныя Штаны, марскі біёлаг па адукацыі. Ён памёр у лістападзе 2017 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930