Знайсці
10.12.2019 / 07:557РусŁacБел

Мінчукі пра 16-метровы рэкламны экран на праспекце: «Без начных фіранак — кашмар»

Нядаўна на фасадзе жылога дома каля метро «Акадэмія навук» усталявалі вялікі рэкламны экран. У першыя ж дні на рэкламную канструкцыю звярнулі ўвагу і жыхары дома насупраць — уначы святлодыёды ярка свяцілі ў акно, піша tut.by.

Фота: Мая Кахно, TUT.BY.

Мінчанін Сяргей жыве ў доме на праспекце Незалежнасці. Вокны яго спальні выходзяць на будынак, дзе раней вісеў звычайны рэкламны банер. Але ў канцы лістапада там з'явіўся сучасны медыяфасад. У кампаніі «Коларэкспрэс» абяцалі, што ён будзе працаваць без шуму і вібрацый, а на ноч экран будуць выключаць. Тым не менш Сяргей кажа, што фасад на мінулым тыдні і на выходных працаваў і ноччу.

— Экран гарэў да 9-й вечара, а потым я прачнуўся ў 1.30 ночы, бо ён ярка свяціў. У мяне звычайна рольшторы напалову зачыненыя — каб бачыць з раніцы, што там адбываецца на вуліцы, а ў гэты раз мне давялося іх цалкам апускаць. Але нават пасля гэтага святло прабівалася ў пакой. Было вельмі ярка, без начных фіранак — гэта будзе кашмар. Раніцай на фасадзе была проста яркая застаўка.

Суразмоўца кажа, што суседзі таксама звярнулі ўвагу на яркае святло, але спадзяюцца, што гэта часова.

Дырэктар кампаніі «Коларэкспрэс» Юлія Дубоўская кажа, што працу медыяфасаду тэставалі ў той тыдзень.

— Мы ўжо адрэгулявалі яркасць, цяпер у вячэрні час экран працуе з мінімальнай яркасцю на 2%.

Па словах дырэктара кампаніі, экран высокатэхналагічны і дазваляе лёгка ўносіць карэкціроўкі ў яго працу.

— Час працы экрана па вечарах, а таксама яго яркасць у найбліжэйшы час будуць адрэгуляваныя.

Магчыма, медыяфасад будзе працаваць да дзвюх гадзін ночы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930