Знайсці
09.12.2019 / 23:525РусŁacБел

У Расіі пасадзілі ўкраінскага экс-міністра, якога дэманстранты прымусілі кінуць камень у пасольства Расіі ў Кіеве

Маскоўскі суд 9 снежня прысудзіў да двух гадоў калоніі былога міністра транспарту Украіны і былога дэпутата Вярхоўнай Рады Мікалая Рудзькоўскага. Яго прызналі вінаватым у нападзе на пасольства Расіі ў Кіеве летам 2014 года, паведамляе ТАСС.

Рудзькоўскі неаднаразова фігураваў у рэйтынгах самых багатых людзей Украіны. Таксама ён быў старшынёй Сацыялістычнай партыі Украіны, а пасля парламенцкіх выбараў 2012 года далучыўся да фракцыі Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча.

Інцыдэнт, пра які ідзе гаворка, здарыўся 14 чэрвеня 2014 года, праз некалькі месяцаў пасля Майдана. Тады пратэстоўцы, якія сабраліся ля пасольства Расіі ў Кіеве, акружылі дэпутата і прымусілі яго кінуць камень у будынак. Пасля гэтага Рудзькоўскага аблілі зялёнкай і пракалолі шыны яго аўтамабіля Lexus, нягледзячы на ​​тое, што да таго часу дэпутат ужо афіцыйна выйшаў з фракцыі. Пратэстоўцы таксама патрабавалі прадаць аўтамабіль палітыка, а грошы экспрапрыяваць на патрэбы ўкраінскай арміі.

Пасля інцыдэнту на Рудзькоўскага ў Расіі завялі крымінальную справу. 28 верасня 2018 года былы дэпутат Рады, прыляцеўшы ў Расію, быў затрыманы ў аэрапорце, а пасля арышту прызнаў сваю віну і папрасіў разгледзець яго справу ў спецыяльным парадку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930