Знайсці
09.12.2019 / 23:1430РусŁacБел

Генасамблея ААН запатрабавала ад Расіі вывесці войскі з Крыма. Беларусь галасавала супраць

Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая заклікае Расію вывесці свае войскі з Крымскага паўвострава і спыніць акупацыю тэрыторыі Украіны.

Ключавыя пункты рэзалюцыі: патрабаванне да Расіі вывесці свае войскі з Крыма; вярнуць усё ваеннае абсталяванне, канфіскаванае з захопленых украінскіх караблёў у Керчанскім праліве; асуджэнне Расіі за правядзенне ваенных вучэнняў на ўкраінскім паўвостраве, а таксама выкарыстанне ядзернай інфраструктуры.

У падтрымку прапанаванай Украінай рэзалюцыі прагаласавалі 63 краіны, супраць выказаліся 19, яшчэ 66 устрымаліся.

Сярод краін, якія прагаласавалі супраць прыняцця дакумента: Арменія, Беларусь, Бурундзі, Камбоджа, Кітай, Куба, Паўночная Карэя, Іран, Кыргызстан, Лаос, М'янма, Нікарагуа, Філіпіны, Расія, Сербія, Судан, Сірыя, Венесуэла, Зімбабвэ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера