Знайсці
09.12.2019 / 22:453РусŁacБел

Чудзянцова правяраюць паводле артыкула «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характара»

Следчы камітэт праводзіць праверку ў дачыненні журналіста Уладзіміра Чудзянцова паводле артыкула 167 Крымінальнага кодэкса (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характара).

«Упраўленнем СК па Мінску вывучана паведамленне з прыкметамі крымінальнага характару, якое было размешчана на сайце NN.by 30 лістапада, — распавяла Onliner.by афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінску Кацярына Гарлінская. — Па выніках вывучэння было прынята рашэнне аб правядзенні даследчай праверкі па гэтым факце ў адпаведнасці з нормамі крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі».

Гаворка вядзецца пра артыкул «Яму падабалася слова «бойлавэр». Глухі падлетак, адна з ахвяр журналіста Ч., расказаў сваю гісторыю».

«Я знаёміў Уладзіміра з артыкулам у «Нашай Ніве», — расказаў карэспандэнту «Радыё Свабода» Аляксандр Галіеў, адвакат Чудзянцова. — Ён заявіў, што гэта поўнае трызненне. Мой падабаронны лічыць, што і абвінавачанні паводле артыкула 328, і праверка паводле 167-га артыкула з'яўляюцца комплексам захадаў, якія праводзяцца супраць яго».

Розныя часткі артыкула 167 КК Беларусі прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 15 гадоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930