Знайсці
09.12.2019 / 17:496РусŁacБел

У Мінску затрымалі расіяніна, які краў з гандлёвых цэнтраў. Прычым пераважна бялізну

У міліцыю звярнуўся адзін з супрацоўнікаў крамы электратэхнікі, размешчанай у гандлёвым цэнтры на вул. Бабруйскай. Ён паведаміў, што невядомы мужчына скраў тэхніку на 2000 рублёў. Таксама супрацоўнік распавёў, што спрабаваў самастойна затрымаць выкрадальніка, аднак не здолеў, піша сталічная міліцыя.

Праваахоўнікі затрымалі фігуранта на вуліцы Мсціслаўскай, калі той выходзіў з гандлёвага цэнтра. Пры сабе ў 30-гадовага мужчыны было знойдзена некалькі адзінак новай бялізны, крадзеж якой ён здзейсніў незадоўга да затрымання.

Мужчына растлумачыў, што некалькі дзён таму ён прыехаў у сталіцу з мэтай набыцця падарункаў. Аднак кошты ў мінскіх крамах для грамадзяніна Расеі здаліся досыць высокімі, таму фігурант іх выкраў.

Са слоў мужчыны, ён дзейнічаў па наступнай схеме: накіроўваўся ў гандлёвыя цэнтры, заходзіў у крамы і краў рэчы незаўважна для прадаўцоў. За чатыры дні расіянін скраў: куртку, паліто, сумку, пяць адзінак «разумных гадзіннікаў», шэсць партатыўных калонак і дзесяць найменняў ніжняй бялізны. Агульная сума выкрадзенага склала 3523 рублі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930