Даслаць навіну
Знайсці
09.12.2019 / 15:41 3

Намесніка старшыні КХП БНФ аштрафавалі за Дзяды і мітынг у Курапатах

Павялічыць выяву

Мінскі раённы суд аштрафаваў Юрася Беленькага, намесніка старшыні КХП БНФ, на 765 рублёў, паведамляе Радыё Свабода.

Палітыка пакаралі як арганізатара шэсьця на Дзяды і мітынгу ў Курапатах 3 лістапада ў Менску. Кіраўніцтва партыі, якое падала заяўку на акцыю, адмовілася складаць дамовы на паслугі зь міліцыяй і камунальнікамі. Пра гэта быў складзены пратакол, які разгледзеў судзьдзя Віктар Шаўцоў.

Першае паседжаньне ў справе прайшло 3 сьнежня. Выслухаўшы Юрася Беленькага і сьведку-міліцыянта, судзьдзя папрасіў Беленькага прынесьці некаторыя дакумэнты ды перанёс справу на 9 сьнежня.

Аднак сёньня, калі Юрась Беленькі паказаў запатрабаваныя дакумэнты, судзьдзя Шаўцоў далучыў іх да справы і адразу абвясьціў вырак — штраф у 30 базавых.

«Гэта цалкам палітычнае і незаконнае рашэньне. Відавочны ціск на тыя палітычныя структуры, якія стаяць на пазыцыях адстойваньня незалежнасьці і гатовыя арганізаваць масавыя пратэсты супраць паглынаньня Беларусі Расеяй», — сказаў у камэнтары пасьля суду Юрась Беленькі.

Палітык зьбіраецца абскардзіць пастанову Менскага раённага суду, і ў тым ліку накіраваць скаргу ў ААН. Апошні раз Юрася Беленькага штрафавалі за арганізацыю шэсьця і мітынг на Дзяды 5 гадоў таму.

NN.by

0
вусцішны троль / адказаць
09.12.2019 / 15:53
Брсм, рпц, грамадскаму аб’яднанню “вялая русь”, бейкерам і іншай навалачы з усходу плаціць за масавыя мерапрыемствы не трэба, затое з усіх астатніх здзяруць па поўнай!
0
Той самы / адказаць
09.12.2019 / 16:58
вусцішны троль, бо ўлада беларусафобаў.
7
шлёма / адказаць
09.12.2019 / 17:20
Организовать массовые протесты ... Мы уже увидели массы без переодетой в гражданку массовки. На второй день было всего 147 человек протестных завсегдатаев.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31