Даслаць навіну
Знайсці
09.12.2019 / 14:25

Сямашка: Адмоўнае сальда ў гандлі з Расіяй скарачаецца

Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка канстатуе скарачэнне адмоўнага сальда ў гандлі з Расіяй. Адпаведныя лічбы, якія пацвярджаюць гэту тэндэнцыю, ён прывёў сёння ў гутарцы з журналістамі, перадае БЕЛТА.

Пасол нагадаў, што ў Беларусі ў мінулым годзе адмоўнае сальда ў гандлі з Расіяй склала $9,7 млрд. «Гэта вялікія лічбы, прыкладна 15 працэнтаў ВУП», - адзначыў ён. Аднак за 9 месяцаў бягучага года сальда ў беларуска-расійскім гандлі склала мінус $5,9 млрд. За 9 месяцаў мінулага года гэта лічба складала мінус $7,1 млрд. «Гэта значыць, на $1,2 млрд мы скарацілі адмоўны баланс», - падкрэсліў Уладзімір Сямашка. Пры гэтым ён адзначыў, што вынікі гандлю за 10 месяцаў бягучага года паказваюць яшчэ некаторае змяншэнне адмоўнага сальда.

Адначасова, дадаў Уладзімір Сямашка, тэмпы росту беларускага экспарту ў Расію склалі 103,7 працэнта. «Вышэй, чым па іншых краінах», - заўважыў ён.

«Таму самі ацаніце: экспарт вырас, а адмоўнае сальда зменшылася», - рэзюмаваў Уладзімір Сямашка.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31