Даслаць навіну
Знайсці
02.01.2020 / 13:09 4

2 студзеня — беларускамоўная музычная казка «Як літара Ў Каляды ўратавала»

Мінск, Маладзёжны тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а). Пачатак а 15.00.

2 студзеня ў Маладзёжным тэатры эстрады гледачы пабачаць новую серыю казкі пра незвычайныя прыгоды літару Ў нескладовае і яе сяброў.

Дзеці Яська і Янінка губляюцца ў чароўным бары, куды яны выправіліся, каб перамагчы злую чараўніцу Марану з яе слугамі — халоднымі ільдзінкамі — і ўратаваць Каляды.

Рэй будзе весці разумная дзяўчынка Янінка, а дапамогуць ёй у гэтым, вядома ж, літара Ў нескладовае, гарачы Жыжаль-агонь і Ярыла-сонца.

Казкі пра літару Ў і яе сяброў стварае музыка і прадусар Раман Арлоў. Беларускамоўныя пастаноўкі ўжо тры гады з поспехам ідуць у Мінску. Выязджаў спектакль таксама ў Гродна і Ашмяны.

Квіткі каштуюць ад 9 да 18 рублёў. Іх можна набыць анлайн і ў касе Маладзёжнага тэатра эстрады.

Дзецям да трох год — уваход бясплатны.

Усім дзецям салодкія пачастункі, а бацькам музычныя падарункі ад арганізатараў і партнёраў!

Даведкі: (44) 5517706, (29) 8517706.

Павялічыць

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
Віталь / адказаць
31.12.2019 / 10:01
[Рэд. - дзякуй]
0
хамса / адказаць
02.01.2020 / 13:46
>Яська і Янінка губляюцца ў чароўным бáры, (?))
а гэта дакладна спекталь для дзяцей? (жарт))
0
Скураныя крылы / адказаць
02.01.2020 / 19:50
Агнія Барто. Генадзь Бураўкін. 

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31