Знайсці
09.12.2019 / 11:082РусŁacБел

У Мінскім раёне затрыманы мужчына, які спрабаваў згвалціць медсястру, а потым збег з псіхадыспансера

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мінскай вобласці затрымалі 25-гадовага мужчыну, які самавольна пакінуў Грозаўскі псіханеўралагічны дыспансер (в.Канюхі Капыльскага раёна), паведамляе абласная міліцыя.

Фота абласной міліцыі

14 лістапада прыкладна апоўначы ў медустанове ён хацеў згвалціць 40-гадовую медсястру. Пры гэтым падазраваны трымаў у руцэ металічны прут, хапаў жанчыну за вопратку, шыю, рукі і прычыніў ёй цялесныя пашкоджанні. Пасля таго, як яна паклікала на дапамогу і прыбег санітар, мужчына збег.

Дзякуючы праведзеным аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сышчыкі Міншчыны выйшлі на след меркаванага злачынца і затрымалі яго ў Мінскім раёне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930