Знайсці
08.12.2019 / 23:5528РусŁacБел

«Коммерсант» пра перамовы: Шманай не здымае паліто ў кампаніі вялікай колькасці мужчын у касцюмах і гальштуках

У традыцыйным рэпартажы расійскай газеты «Коммерсант» пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна вялікая частка прысвечаная асобе работніцы службы пратакола Дар'і Шманай:

Дар'я Шманай і Наталля Эйсмант.

«А вось у перамоўную раптам уварвалася маладая жанчына ў паліто. Гэта была Дар'я Шманай, памочніца прэзідэнта Беларусі, якую ён у інтэрв'ю Ксеніі Сабчак ахарактарызаваў вычарпальна: «Дашка — гэта вышэй за дах».

Дык вось, Дар'я Вышэйзадах Шманай з'явілася ў перамоўным пакоі, і не адна, а з такім старарэжымным дыпламатам, які паставіла на стол перад пустым крэслам прэзідэнта Беларусі, і пачала па чарзе выкладваць спачатку папкі (іх колькасць, мяркуючы па выглядзе, прыкладна супадала з колькасцю нявырашаных пытанняў), потым дзве ручкі, а потым яшчэ і футарал. Усё гэта прызначалася, без сумневу, Аляксандру Лукашэнку (так потым і выйшла).

Мабыць, Дар'я Шманай і на самай справе на даверы ў прэзідэнта Беларусі — калі яна не толькі не лічыць патрэбным здымаць паліто ў кампаніі вялікай колькасці мужчын у касцюмах і гальштуках, але і носіць дыпламат з футаралам беларускага прэзідэнта».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930