Знайсці
08.12.2019 / 21:1718РусŁacБел

Сямашка: Уніфікацыю падатковага заканадаўства вырашылі адкласці яшчэ на год

Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка лічыць, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін знайшлі падыходы да таго, як вырашыць пытанне з падатковым манеўрам у нафтавай сферы.

Як піша БелТА, Сямашка канстатаваў, што кампенсацыя выдаткаў з-за падатковага манеўру — адна са складаных праблем у двухбаковых адносінах.

«Пакуль мы не дамовімся па ўніфікацыі падатковага заканадаўства, немагчыма будзе развязаць гэтае пытанне, — сказаў ён. — Таму там тэрміны некалькі ссунутыя яшчэ на адзін год.

Пастаўлена задача, каб пытанні уніфікацыі падаткаабкладання былі вырашаны на працягу 2020-2021 гадоў і запрацавалі рэальна з 1 студзеня 2022 года. Пытанне поўнай кампенсацыі выдаткаў ад падатковага манеўру можа быць вырашана з 1 студзеня 2022 года, так і дамовіліся».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930