Знайсці
08.12.2019 / 14:1810РусŁacБел

Вялікая калона дэманстрантаў у Мінску ідзе да пасольства Расіі

Арганізатары пратэстаў у Мінску заявілі, што калона дэманстрантаў рушыць да пасольства Расіі. Арганізатары хочуць перадаць туды рэзалюцыю мітынга.

Вось ён:

«Мы, грамадзяне Республікі Беларусь, выказваем свой катэгарычны пратэст супраць т. зв. «глыбокай інтэграцыі» з Расейскай Федэрацыяй, падпісання «дарожных картаў», і заяўляем аб нелегітымнасці любых пагадненняў, якія падпішуць прадстаўнікі сённяшніх кіруючых рэжымаў Рэспублікі Беларусь і РФ. Усе дамовы, сакрэтныя пратаколы пад прыкрыццём «саюзнай дзяржавы» падпісаныя дыктатарамі Лукашэнка і Пуціным і іх давераным асобамі, не будуць вызнавацца намі, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, і мы не будзем ім падпарадкоўвацца.

Заклікаем міжнародную супольнасць праявіць салідарнасць з беларускім народам, прызнаць нелегітымнымі любыя пагадненні між дыктатарскімі рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна ў межах т.зв. «саюзнай дзяржавы» і ўвесці дадатковыя санкцыі ў выпадку падпісання гэтых пагадненняў.

Беларускаму народу трэба не нейкія «саюзы» з краінай-агрэсарам, а вяртанне правоў і свабодаў, прапісаных у нашай Канстытуцыі, у тым ліку — права абіраць уладу.

У беларускага народа хопіць сілаў абараніць Незалежнасць і дамагчыся вяртання сваіх правоў і свабодаў.

Свабоду не спыніць!

Незалежнасць — гэта шлях да Свабоды!

Жыве Беларусь!»

Другі дзень пратэстаў. Больш за 500 дэманстрантаў рушаць па да пасольства Расіі АНЛАЙН, ФОТЫ, ВІДЭА

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера