Знайсці
08.12.2019 / 09:18РусŁacБел

У Нью-Дэлі загінулі 43 чалавекі ў выніку пажару на фабрыцы

Моцны пажар адбыўся на адной з фабрык у Нью-Дэлі ў раёне Анадж Манда. У выніку загінулі не менш за 43 чалавек, яшчэ 56 чалавек лічацца пацярпелымі, паведамляе India Today са спасылкай на звесткі мясцовай паліцыі.

Паводле праваахоўнікаў, у будынку знаходзілася 59 чалавек у той момант, калі ўспыхнуў агонь. У ліквідацыі пажару было задзейнічана больш за 30 пажарных. У выніку выратавалі больш за 50 чалавек. Большасць з іх атруціліся чадным газам, паведаміў прадстаўнік Дэлійскім пажарнай службы Атул Гарг.

Па словах намесніка начальніка пажарнай аховы Суніла Чоудхары, пажар адбыўся на плошчы 600 кв. м. Дадзенае прадпрыемства з'яўляецца фабрыкай, дзе захоўваліся школьныя сумкі, бутэлькі і іншыя матэрыялы. На месцы здарэння вядуцца выратавальныя работы.

Большасць ахвяр спалі на тэрыторыі прадпрыемства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера