Знайсці
07.12.2019 / 16:581РусŁacБел

«Галіяфы» прапануюць: новы раман Гапеевай і зборнік апавяданняў Камінскай

Сёлета ў выдавецтве «Галіяфы» шмат розных цікавых выданняў, сярод якіх вылучаюцца дзве кнігі прозы: раман Вольгі Гапеевай «Кэмэл-Трэвэл» і зборнік апавяданняў Зараславы Камінскай «Калядны стол. Некулінарная кніга».

 

Наватарскі раман Вольгі Гапеевай «Кэмэл-Трэвэл» апісвае сусвет, дзе суіснавалі некалькі рэчаіснасцяў, гімнаў, сталіцаў, ідэнтычнасцяў.

На гэтым фоне разгортваюцца жыццёвыя прыгоды галоўнай гераіні. Раман — гісторыя чалавечай крохкасці і даверу ў эпоху жуды і дэфіцыту не толькі прадуктаў, але і пачуццяў.

З першых старонак аўтарка корпаецца ва ўласнай ідэнтычнасці і ідэнтычнасці беларусаў (моўнай, нацыянальнай, гендарнай, прафесійнай).

 

 

«Калядны стол. Некулінарная кніга»— файны падарунак на Каляды ці Новы год: ілюстраваны зборнік апавяданняў з асабліва ўтульным настроем, якога зараз не хапае. Аўтарка — Зараслава Камінская, лаўрэатка прэміі «Дэбют-2018».

Апавяданні, сабраныя ў кнізе, натхняюць на ўспаміны пра вашы асабістыя гісторыі. Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівым?

Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і ўспаміны з’явяцца над старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.

Кнігі выдавецтва «Галіяфы» можна набыць у інтэрнэт-кнігарні. Або па адрасе: Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 47.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930