Знайсці
07.12.2019 / 10:064РусŁacБел

У Францыі знайшлі «палеалітычную Венеру», якой 23 тысячы гадоў

Статуэтка багіні ўрадлівасці Венеры часоў позняга палеаліту знойдзеная ў раёне Рэнанкур горада Ам'ен (дэпартамент Пікардзі на поўначы Францыі), піша tass.ru. Па словах навукоўцаў, гаворка ідзе пра выключную знаходку, бо фігурка знаходзіцца ў выдатным стане.

 

«Статуэтка вышынёй 4 см адносіцца да граветскай культуры позняга палеаліту. Ёй 23 тыс. гадоў», - гаворыцца ў паведамленні. Век Венеры эксперты вызначылі з дапамогай радыевугляроднага аналізу.

Побач з фігуркай навукоўцы знайшлі некалькі гліняных аскепкаў і рэшткі інструментаў. На думку археолагаў, там магла быць майстэрня, дзе мясцовыя рамеснікі выраблялі прадметы культу.

Усяго на тэрыторыі Еўропы было знойдзена каля сотні падобных фігурак.

Граветская культура — археалагічная культура позняга палеаліту, датаваная 28-21 тыс. г. да н.э. Названая ў гонар пячоры Ла-Гравет у депертаменте Дардонь на паўднёвым захадзе Францыі, дзе ў 1930-я былі знойдзеныя каменныя прылады і прадметы побыту, што характарызуюць гэтую эпоху.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930