Знайсці
07.12.2019 / 09:536РусŁacБел

Лукашэнка паляцеў у Сочы на ​​перамовы з Пуціным

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочай паездкай у Сочы, дзе правядзе перамовы прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе тэлеканал «Беларусь-1».

«Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта ў Сочы», - паведамілі ў эфіры.

Плануецца, што сустрэча адбудзецца ў другой палове дня ў рэзідэнцыі Бачароў Ручай.

Лукашэнка і Пуцін маюць абмеркаваць «пытанні двухбаковых адносін: дарожныя карты па развіцці саюзніцкіх адносін, саюзнай дзяржавы, буйныя інвестыцыйныя праекты, газавыя справы». Так раней акрэсліў тэматыку сустрэчы прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

6 снежня ў Сочы правялі перамовы прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Бакі абмяркоўвалі адпаведную тэматыку напярэдадні перамоваў на вышэйшым узроўні. У прыватнасці, разглядаліся нявырашаныя пытанні па інтэграцыі ў саюзнай дзяржаве. Па стане на раніцу 6 снежня заставалася ўзгадніць 16 пытанняў па інтэграцыйным картах. Пасля сустрэчы сам-насам перамовы працягнуліся ў пашыраным фармаце з удзелам урадавых дэлегацый. З беларускага боку ўдзельнічалі першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Круты, віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка, міністр фінансаў Максім Ермаловіч, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў і іншыя кіраўнікі дзяржорганаў.

Асноўныя супярэчнасці бакоў у перамовах па інтэграцыі датычацца пытанняў цаны на расійскі газ для Беларусі ў 2020 годзе і кампенсацыі Мінску страт у выніку падатковага манеўру ў нафтавай сферы РФ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930