Знайсці
06.12.2019 / 19:266РусŁacБел

Беларусь і Расія падпісалі індыкатыўны баланс паставак нафты на 2020 год — без «перамытнёўкі»

Беларусь і Расія падпісалі індыкатыўны баланс паставак нафты на 2020 год. Пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, піша tass.ru.

«Падпісаны Мінэнерга», — сказаў ён. Пры гэтым Козак адмоўна адказаў на пытанне, ці ёсць у балансе «перамытнёўка».

Калі аб'ёмы паставак нафты застануцца ранейшымі, ад «перамытнёўкі» бюджэт Беларусі не атрымае ў 2020 г Br950,9 млн ($ 423,6 млн).

Пагадненне аб «перамытнёўцы» паміж урадамі Беларусі і Расіі дзейнічала з красавіка 2017. Афіцыйна яно называлася «пагадненне аб супрацоўніцтве ў нафтагазавай сферы». Гэта механізм субсідзыявання фіксаваных цэнаў на газ для Беларусі праз пералічэнне ў беларускі бюджэт сумы экспартных мытаў на нафту з аб'ёму 6 млн тон.

Балансавы аб'ём паставак нафты ў Беларусь узгадняўся на ўзроўні 24 млн тон, але фактычная пастаўка складала 18 млн тон. Астатні аб'ём узгодненага аб'ёму паставак нафты «перамытняўся».

Пагадненне дзейнічала па 2019 год уключна. На 2020 дамовіцца не ўдалося.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930