Даслаць навіну
Знайсці
0
ЯНКА / адказаць
06.12.2019 / 23:07
★ Ну, калі Ольгерд, а не Альгерд, то давайце, зьдзеквайцеся й надалей. І пішыце тады Бухарэвіч! ★
12
Баршчэўскі / адказаць
07.12.2019 / 07:55
ЯНКА,

каму вы гэта пішаце? Так вырашыла напісаць расійскае выдавецтва, якое выпусьціла гэтую кнігу.
Альгерду зычу посьпеху. 
4
Агрэст / адказаць
07.12.2019 / 11:11
Не цікава
1
ЯНКА / адказаць
07.12.2019 / 16:08
★ Баршчэўскі, як жа вы прызвычаіліся, што за вас, вашым словам, вырашае Масква. Хоць у гэтым кірунку тутака ўжо дэмакратычна. І на банкаўскіх і крамных картках, на прапустках і іншых рэальных ці віртуальных паперынах, ня кажучы пра кніжкі, па вашым жаданьні ваша імя могуць запісаць па-беларуску, але з расейскай «і». Да прыкладу, Василь, Лявон, Алег, Витаут, Андрусь, Архилох, Яупсих. І тым больш, Альгерд! ★
1
Баршчэўскі / адказаць
07.12.2019 / 22:54
ЯНКА,


Няма ўжо ў Расіі выдавецтваў мастацкай літаратуры, якім можна нешта загадаць і нешта прымусіць іх пісаць так, а ня гэтак. Яны й кнігі Быкава без пазнакі, што гэта пераклад зь беларускай, даўным-даўно друкуюць - і ніхто ім за гэта нічога ня зробіць. Бо адзьдзелу друку ЦК і Галоўліту даўно няма. І найлепш хай іх ня будзе!
0
ЯНКА / адказаць
08.12.2019 / 13:24
★ Спадар Баршчэўскі, скажу болей, кнігі Васіля Быкава стаяць на самых казырных паліцах маскоўскіх бібліятэкаў, але ў шафах з шыльдачкамі... «Русская литература». ★ «Як жа так?!» — спытаў, было, я ў самога Быкава, што «пісаў сьціхі». На што пан Дзьмітры адказаў, што асабіста ведаў Васіля й нават гасьцяваў у таго ў жытле. І наш Васіль быццам не адмаўляў, што ў тым ліку ён расейскі літаратар. Гучыць як нейкая лухта, мо', наш казаў, не расейскі, а савецкі..? ★ Калі ж я сам даўным даўно сустракаўся з Васілём Быкавым, мая ўпэўненасьць у ягонай сто-пяцьсотадсоткавае беларускасьці не дазволіла б задаць яму падобныя пытаньні. ★
1
Баршчэўскі / адказаць
08.12.2019 / 19:12
ЯНКА,

вы цытуеце мне нейкага Дзьмітрыя Быкава, а я і сотні маіх калегаў ведалі Васіля Быкава асабіста - і ні разу ад яго ня чулі, каб ён называў сябе расейскім літаратарам. Дарэчы, Васіль Быкаў ні разу й нідзе ня згадваў, што ён ведаў Дзьмітрыя Быкава.
1
ЯНКА / адказаць
08.12.2019 / 21:39
★ Баршчэўскі, Вы маеце рацыю. ★
0
ЯНКА / адказаць
09.12.2019 / 00:40
★ 1 КРАСАВІКА 17-ГА ГОДУ ★ ПС: Баршчэўскі, але ўсёткі не зусім вы маеце рацыю. І чаму вам Васіль Быкаў мусіў распавядаць гэта пра сваіх знаёмых?! ★ Дык вось Быкаў, што «пісаў сьціхі», кажа 1 красавіка 17-га году, што яны з Васілём нават лыньдзілі гарэлку. ★ І зноў тамака, пад «Даждом», ён адносіць нашага пісьменьніка да расейскае літаратуры: «Василь Быков — это действительно символ и бычьей силы, и бычьего упорства русской литературы, один из самых интеллигентных, глубоких, тонких писателей 70-х годов...». ★ Загледзьце відыя на tvrain.ru «Василь Быков «Сотников», 1971 год — Сто лекций с Дмитрием Быковым». Я ж са спарадом Дзьмітрыем размаўляў у кнігарні, дзе ён яшчэ больш разьвіў такія думкі, шэптам агучаныя мной вышэй. ★
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера