Знайсці
06.12.2019 / 19:039РусŁacБел

Раман Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» трапіў у шорт-ліст прэстыжнай расійскай прэміі

У аўторак, 10 снежня, у Маскве пройдзе ўзнагароджанне лаўрэатаў расійскай Нацыянальнай літаратурнай прэміі «Вялікая кніга». Адным з 12 аўтараў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст гэтай прэстыжнай прэміі, стаў Альгерд Бахарэвіч з раманам «Сабакі Еўропы».

Прэміяльны фонд прэміі складае 5,5 млн расійскіх рублёў (каля 180 тыс. беларускіх рублёў).

Раман Бахарэвіча выйшаў па-руску ў выдавецтве «Время». Пераклаў, а дакладней перастварыў раман па-руску сам аўтар.

У кнізе — мудрагелісты вузел з шасці гісторый. Тут уступаюць у дзіўныя алхімічныя рэакцыі гарады і мовы, людзі і сюжэты, вершы і траўмы, абрыўкі цытат і выдуманых успамінаў.

«Сабакі Еўропы» Альгерда Бахарэвіча — раман аб чалавечай і нацыянальнай адзіноце, аб ілюзіях — пра дзяржаву, якой не трэба мінулае і якая ўпэўненая, што ў яе сілах адмяніць будучыню; пра дыктатуру слова, ускраіну імперыі і яе еўрапейскую тугу.

Набыць гэтае ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

https://nn.by/?c=ar&i=230304

 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930