Знайсці
06.12.2019 / 17:031РусŁacБел

У славацкім Прэшаве ў шматпавярховіку выбухнуў газ — ёсць ахвяры

абноўлена

У горадзе Прэшаве на паўночным усходзе Славакіі ў 12-павярховым доме адбыўся выбух газу з наступным узгараннем. Існуе пагроза абвалу будынка, паведамляе чэшскае выданне Irozhlas.

«Радыё Славакія» паведамляе пра 5 загінулых і 40 параненых.

Інцыдэнт здарыўся сёння каля 12.15 па мясцовым часе. Выбух адбыўся паміж 9-м і 12-м паверхамі дома. Жыхары ніжніх паверхаў змаглі пакінуць будынак, аднак некалькі чалавек апынуліся ў пастцы ў кватэрах над месцам выбуху. Будынак знаходзіцца пад пагрозай разбурэння.

Па словах відавочцаў, выбух быў такой сілы, што ў суседніх дамах павыляталі шыбы.

Славацкая паліцыя паведаміла, што, па меншай меры, адзін чалавек загінуў, упаўшы з балкона. Колькасць параненых не называецца. Паліцыянты папрасілі мінакоў не набліжацца да дома, паколькі могуць адбыцца паўторныя выбухі. На месцы працуюць пажарныя.

У горадзе абвешчана надзвычайнае становішча.

Паводле мясцовых СМІ, прычынай выбуху магла стаць няспраўнасць кацельнай дома.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930