Знайсці
06.12.2019 / 15:265РусŁacБел

Кіраўнік КДК: Дзялкі зарабляюць $1,5 мільярда на неабгрунтаванай цане, разбіраемся

У кулуарах першага паседжання Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання карэспандэнт «Нашай Нівы» пагаварыў з кіраўніком Дзяржкантроля Леанідам Анфімавым. 

Мы перадалі яму асцярогі бізнеса датычна намеру КДК узяцца за пасярэднікаў — ці не будзе гэта рэалізавана ў шкоду эканоміцы? 

«Я разумею, што пасярэднік — гэта не заўсёды кепска. Як грамадзяніну мне даводзілася сутыкацца з тым, што ў завода-вытворцы адна цана, а ў інтэрнэце ў пасярэдніка яна ніжэй на 30%, бо завод проста даў яму дысконт. Мы гаворым не пра гэта!

А пра неабгрунтаванае пасярэдніцтва, калі тавар праходзіць праз ланцужок дзялкоў, якія наварваюцца на кожным этапе. І ў краіну тавар прыходзіць у 10 разоў даражэйшым, чым ён на заводзе. Каля паўтара мільярда даляраў асядае ў кішэнях дзялкоў на неабгрутаваным завышэнні цаны — гэта сума якую я магу прывесці, але якая яна насамрэч? Цяжка сказаць», — сказаў Анфімаў. 

Мы таксама звярнулі ўвагу на тое, што ў «Нашу Ніву» часам прыходзяць скаргі ад бізнэсменаў, якія наракаюць на тое, што не могуць прадаць свой тавар на тэндары, бо ўмовы пішуцца пад аднаго пастаўшчыка.

«Несправядліва пісаць тэндар так, каб адпавядаў толькі адзін вытворца. Гэта нейкі замоўны конкурс, і такому будзе давацца самая жорсткая ацэнка з боку праваахоўных органаў і органаў кантролю. Вось цяпер у нас на разглядзе адна скарга па закупках энэргетычнага абсталявання, з якой мы разбіраемся — там няўзброеным вокам відаць», — дадаў кіраўнік КДК. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера