Знайсці
06.12.2019 / 14:441РусŁacБел

Мінчук у масцы і з нажом зладзіў разбойны напад на кватэру роднага брата. А потым зладзіў яшчэ і спектакль

Здарэнне адбылося на вуліцы Каменнагорскай: у міліцыю звярнулася жанчына, яна распавяла, што невядомы забраўся ў кватэру, дзе знаходзяцца яе дзеці, пагражае нажом і патрабуе грошы. Пра выпадак паведамляе прэс-служба МУС.

Высветлілася, што пакуль бацька і маці былі на працы, 14-гадовы падлетак знаходзіўся адзін дома. Дадому вярталася сястра — ён адчыніў ёй дзверы праз дамафон. Пакуль дзяўчынка падымалася па лесвіцы, мужчына пранік у кватэру і зачыніў хлопца ў ванным пакоі. Там жа замкнуў і 8-гадовую дзяўчынку.

Ён спрабаваў самастойна знайсці ў кватэры грошы, але не здолеў. Тады ўзяў нож, прывёў дзяцей у адзін з пакояў і стаў пагражаць расправай, калі яны не пакажуць, дзе бацькі хаваюць свае зберажэнні.

Дзеці назвалі некалькі месцаў, але там грошай не аказалася. Тады падлетак прапанаваў патэлефанаваць маме і спытаць, дзе ляжаць грошы. Жанчына сказала, што грошай у кватэры няма, і затым неадкладна звярнулася ў міліцыю. Не знайшоўшы ў кватэры каштоўных рэчаў, мужчына пакінуў памяшканне.

Аператыўнікі і следчыя сталіцы ўсталявалі асобу фігуранта. Ім аказаўся 38-гадовы родны брат гаспадара кватэры, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Злачынства ён спланаваў загадзя. Каб пляменнікі яго не пазналі, надзеў маску з прарэзамі для вачэй, пальчаткі, змяніў інтанацыю і голас. Ён ведаў, што гаспадары кватэры нядаўна атрымалі буйную суму грошай ад продажу нерухомасці.

Прычым пасля таго, як гаспадар кватэры даведаўся пра здарэнне, то адразу патэлефанаваў роднаму брату і папрасіў прыехаць. Фігурант пераапрануўся і вярнуўся ў кватэру, з якой яшчэ нядаўна так паспешліва сыходзіў. Пры гэтым ён падтрымліваў брата і супакойваў пляменнікаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930