Знайсці
06.12.2019 / 14:282РусŁacБел

Паглядзіце, якая прыгожая сяброўка з'явілася ў палярнай савы П'ера ў мінскім заапарку ФОТА

У самца палярнай савы П'ера ў мінскім заапарку з'явілася сяброўка, якую назвалі Поля. Маладая самка пасля каранціна пераведзеная ў адзін вальер з кавалерам, паведамляюць Мінск-навіны.

Поля — справа, П'ер — злева, фота Мінскага заапарка

Полю даставілі з Ніжняга Ноўгарада і некаторы час трымалі ў каранціне, пакуль птушка не адаптавалася. Яна большая за самца і адрозніваецца ад яго пярэстай афарбоўкай. У заапарку патлумачылі, што птушаняты палярных соваў абодвух полаў носяць пярэстае апярэнне, а ўжо ў дарослым узросце самцы становяцца цалкам белымі.

Кормяць соваў у заапарку ў асноўным ялавічынай, 2-3 разы на тыдзень прапануюць ялавічнае сэрца, а раз на тыдзень - пацукоў. Пакуль птушкі прыглядаюцца адзін да аднаго, але ўжо праяўляюць узаемную сімпатыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930