Знайсці
06.12.2019 / 14:3842РусŁacБел

Лілія Ананіч пра фільм Нехты: Паліваць брудам прэзідэнта недапушчальна!

У кулуарах першага паседжання Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання карэспандэнт «Нашай Нівы» перагаварыў з былым міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч, якая прыйшла ў парламент ад барысаўскіх вёсак. 

Ананіч кажа, што ёй цікава работа ў сферы сямейнай палітыкі і ўдасканальванне законаў аб рабоце СМІ, праўда, з агаворкай, што пасля апошніх правак там і так усё добра. 

Мы пацікавіліся ў Ананіч, як ёй фільм Сцяпана Пуцілы «Лукашэнка: крымінальныя матэрыялы», які на днях прызналі экстрэмісцкім.

«Я гэты фільм не глядзела, але пра яго чула і магу толькі ўявіць, хто за гэтым фільмам стаіць… Але паліваць брудам прэзідэнта — гэта недапушчальна! Мы павінны абараняць свае нацыянальныя інтарэсы ў тым ліку і ў асобе вышэйшых дзяржаўных асоб.

Грамадства адносіцца да ўлады так, як мы бачым па выніках выбараў — поўная падтрымка курса! Калі камусьці гэта не падабаецца, то адказ людзям, якія спрабуюць разгайдаць наш беларускі карабель такі: не атрымаецца!», — сказала Ананіч. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера